У Вялікабрытаніі не хапае вады, уводзяцца абмежаванні

Кампаніі, якія забяспечваюць вадой Лондан, уводзяць забарону на выкарыстанне шлангаў пры паліве садоў, мыцці машын і напаўненні басейнаў. За парушэнне забароны штрафуюць на 1 тысячу фунтаў стэрлінгаў, інфармуе газета The Sun.

Яшчэ ў канцы лютага Лондан і шэраг прылеглых да яго графстваў былі аб'яўленыя зонай засухі. Цяпер жа ўлады папярэджваюць пра магчымую засуху і ў цэнтральных раёнах краіны.

Фота — thesun.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі