Над Віцебскам з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг (фота)

Як паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”, гэта здзейснілі браты Тарас і Алег Сурганы. Па іх словах, гэтая акцыя — знак салідарнасці са зняволеным Сяргеем Каваленкам і ўсімі палітвязнямі Беларусі.

На вежы ў святле пражэктара сцяг правісеў амаль гадзіну, пасля чаго яго знялі людзі ў цывільным.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў СІЗА і трымае галадоўку, якая цягнецца ад 19 снежня 2011 года. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад адбыцця пакарання — так званай "хатняй хіміі". Пакаранне Каваленка атрымаў за вывешаны на галоўнай елцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг у 2010 годзе.

Фота: "Народныя навіны Віцебска"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі