У Віцебску тэрмінова судзяць актывіста

Як паведамляе Радыё "Свабода", мужчыну прымусова адвезлі ў Кастрычніцкі раённы суд. Сургана судзяць паводле ананімнага тэлефанавання ў міліцыю: нібыта, нехта паскардзіўся, што ён 3 ліпеня на падыходзе да плошчы Перамогі лаяўся матам і лузаў семкі. За гэта на яго склалі пратакол.


З абвінавачаннем Сурган не згодны. Ён запатрабаваў у суддзі адкласці працэс, каб дамовіцца з адвакатам. Але суддзя кажа, што адкласці справу не можа. Ёй дадзены загад разабраць справу тэрмінова, бо пра гэта хадайнічаюць міліцыянты.


Віцебскі актывіст мяркуе, што яго спрабуюць пасадзіць за краты напярэдадні чарговай "маўклівай акцыі". Нагадаем, што традыцыйна такія акцыі ладзяцца акурат па сярэдах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі