У Віцебску сёння працягнецца суд над Сяргеем Каваленкам

Суд над віцебскім актывістам КХП-БНФ павінен пачацца а 14-й. Учора ўвечары пасля медычнага агляду суддзя прыняла рашэнне адкласці працэс на час дадатковага абследавання здароўя палітвязня.

Нагадаем, што Каваленку вінавацяць у парушэнні рэжыму так званай "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за тое, што на пачатку 2010 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на самай высокай елцы Віцебска.

У 11 гадзін у Віцебску павінен пачацца суд над Паўлам Сітнікам, Уладзем Яроменкам, Раманам Васільевым, Міхаілам Мускім, Змітром Крамянецкім. Актывістаў затрымалі, калі яны ехалі на працэс да Каваленкі. На іх склалі пратаколы нібыта за лаянку матам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі