У Віцебску на знак салідарнасці з Каваленкам з'явіліся нацыянальныя сцягі
Яны былі вывешаныя ў розных раёнах горада на шматпавярховых будынках, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг). Ад снежня яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Працэс адновіцца ў Першамайскім судзе Віцебска ў 10.30.