У Ваўкавыску з’явіўся помнік Грунвальду (фота)

У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску
звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых
землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы. Справа з
усталяваннем помніка зацягнулася на некалькі гадоў. Гарадзенскі абласны
мастацка-экспертны савет забракаваў некалькі варыянтаў памятнага знаку.

Аднак 17 ліпеня 2011 года помнік
Грунвальду ўсё ж адкрылі. Пасля афіцыйнай часткі да помніка ўсклалі кветкі і
вянкі.

Фота — volkovysk.by