У Варшаве сёння зноў ушануюць памяць расстраляных беларусаў (фота)

Нагадаем, што 18 сакавіка да амбасады Беларусі людзі неслі кветкі і знічы цэлы дзень. Гэтак яны ўшанавалі памяць паспешліва расстраляных Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Аднак усе знічы і кветкі праз нейкі час прыбралі невядомыя людзі, якія выходзілі з будынка амбасады. Увечары запаліць знічы прыехаў таксама і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч.