У Варшаве праходзіць ІІІ Кніжны Кірмаш (фота)

Ганаровым патронам мерапрыемства сёлета з’яўляецца прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. На кірмашы прадстаўленыя каля 500 выдавецтваў, зрэшты не толькі польскіх, але і замежных. Нажаль, другі год запар тут няма Беларусі, тым не менш з пост-савецкіх рэспублік  бяруць удзел выдавецтвы з Азербайджану, Арменіі, Украіны, Расіі.

Акрамя сучаснай кнігі тут можна сустрэць і антыкварныя выданні, і нават рэпрынты. Выдавецтва Volumina з 1995 году займаецца перавыданнем старых кніг, у асноўным гэта кнігі пачатку ХХ ст. ці канца ХІХ ст., але ёсць і больш старажытныя асобнікі. Зразумела, што перавыданне такой літаратуры не патрабуе захавання аўтарскіх правоў, дастаткова згода бібліятэк на выданне, у якіх захоўваюцца арыгіналы.

Шмат якія кнігі гэтага выдавецтва датычаць нашай агульнай гісторыі, напрыклад Літоўская кухарка, Вінцэнтыны Завадзкай 1913; Белая вежа ў альбоме, Зыгмунт Глёгэр 1903. Гэтыя кнігі можна замовіць праз інтэрнэт на сайце www.volumina.pl

Апроч продажу кніг на імпрэзе ладзіліся шматлікія сустрэчы з аўтарамі. Так, гісторык Збігнеў Ендрыхоўскі прэзентаваў сваю працу “Гарадзенскія тэатры 1784-1864”.