У Варшаве прайшоў "антырускі марш" (фота)

Такім чынам палякі вырашылі выказаць сваю нязгоду з высновамі следства, якое вывучала крушэнне самалёта прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага пад Смаленскам. Большасць выступаў на мітынгу насіла антыпуцінскі характар. Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, менавіта кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін і цяперашнія ўлады Польшчы вінаватыя ў крушэнні самалёта. Маўляў, расійскія ўлады арганізавалі замах на польскага прэзідэнта, а сучаснае кіраўніцтва Польшчы пакрывае забойцаў.

У канцы мерапрыемства былі спаленыя пудзілы Уладзіміра Пуціна і Дональда Туска. Апошняга сімвалізаваў герой мультфільмаў Дональд Дак.

Пасля заканчэння акцыі яе ўдзельнікі прайшлі да прэзідэнцкага палаца на Кракаўскім Прадмесці.

Нагадаем, што 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам адбылася катастрофа самалёта польскага прэзідэнта Леха Качыньскага. Акрамя самого кіраўніка Польшчы загінула яшчэ 95 асобаў. Сярод іх вядомыя польскія палітыкі, амаль усё вышэйшае вайсковае камандаванне, а таксама грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі