У Цэнтр кіравання палётамі ахвочых пусцяць толькі пасля Лукашэнкі

Еўрарадыё запыталася ў Цэнтры, ці можна паназіраць за касмічным спадарожнікам. Аднак у прыёмнай адказалі, што ў ЦКП чакаюць кіраўніка дзяржавы. У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі кажуць, што дакладна не ведаюць, ці будзе ён наведваць Цэнтр.

Прэс-сакратар Акадэміі навук Наталля Марцалева кажа, што нават пасля візіту Лукашэнкі трапіць у касмічны цэнтр будзе няпроста.

Марцалева: “Ахвочых паназіраць за спадарожнікам вельмі шмат, але перадусім трэба прайсці праверку! Мы будзем складаць спісы, пашпартныя звесткі трэба будзе указаць, пасля праверкі вы трапіце ў ЦКП. Гэта ж рэжымны аб’ект! Не крама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі