У судзе Паганяйла паразумеўся з Мінюстам, але не з МУС

Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі перадае з залы суда, што Гары Паганяйла паразумеўся з прадстаўнікамі Мінюста. Падчас свайго выступу яны паведамілі, што старшыня юрыдычнай камісіі БХК не можа быць уключаны ў спіс невыязных. Пасля гэтага Гары Паганяйла заявіў, што ён больш не мае ніякіх прэтэнзіяў да Мінюста.

Юрыст падаў хадайніцтва, каб суд сваім рашэннем выключыў яго са “спісу невыязных” з Беларусі. Але суддзя адклала вырашэнне гэтага пытання да 22 чэрвеня, калі, як чакаецца, у зале суда ўсё ж з’явяцца прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў.

Фота: "Белсат".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі