У справе анархістаў следчыя прабілі дзіраколам дыск з відэазапісам

Нагадаем, у Заводскім судзе сталіцы працягваецца працэс над Максімам Веткіным, Яўгенам Селівончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам.Іх вінавацяь у шэрагу нападаў на будынкі, падпалах ды іншых злачынствах.


Падчас паседжання 19 траўня выявілася, што відэазапіс з акцыі анархістаў каля Генштаба прагледзець проста немагчыма. Хтосьці са следчых ці пракурораў прабіў дыск дзіраколам, каб падшыць да справы.