У Смаленску кажуць, што беларуская каўбаса нашпігаваная антыбіётыкамі

Як паведамляе smolcity.ru, спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі ў дзвюх партыях гатовых мясных вырабаў Слуцкага мясакамбіната завышанае ўтрыманне антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.

Акрамя таго, тры партыі малочнай прадукцыі фірмы "Мазырскія малочныя прадукты" не адпавядаюць паказчыкам нормы.

Фота — svaboda.org