У Ружанах прэзентавалі віртуальны “Кнігазбор роду Сапегаў”
Прэзентацыя прайшла 4 чэрвеня ўвечары ў адрэстаўраваным усходнім флігелі Ружанскага замка — палацавага комплексу роду Сапегаў.
Гэта кнігазбор уяўляе сабой адрэстаўраваную ў лічбавым выглядзе бібліятэку старажытнай фаміліі. Туды ўвайшлі 250 адлічбаваных кніг, арыгіналы якіх цяпер захоўваюцца ў расійскай Нацыянальнай бібліятэцы, поўнатэкставыя копіі некаторых найбольш каштоўных выданняў, а таксама матэрыялы па генеалогіі, бібліяграфіі роду Сапегаў і іх бібліятэк, паведамляе БелаПАН.
Як лічаць прадстаўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі, якая і стала ініцыятарам праекту, кампакт-дыск з “Кнігазборам роду Сапегаў” будзе карысны выкладчыкам і навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.