У рэйтынгу ФІФА беларуская зборная паднялася з 53-га на 40-е месца

У чэрвені каманда правяла два матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012 — з Францыяй (1:1) і Люксембургам (2:0). 


У еўрапейскім рэйтынгу беларуская зборная перамясцілася з 31-га на 25-ы радок, інфармуе БелаПАН. Сярод зборных краін былога СССР яна ідзе другой пасля Расіі. 


Лепшым для беларускай зборнай з'яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ў лютым 2011 года.