У Расіі асудзілі беларуса-кіроўцу, які збіў сям'ю ў Кастрамской вобласці

Як паведамляе РІА "Новости", у траўні мінулага года 27-гадовы грамадзянін Беларусі, які працаваў у Кастраме без рэгістрацыі, ехаў па вуліцы з высокай хуткасцю. Пры гэтым у беларуса не было правоў кіроўцы.

На дарозе ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся ў лоб з аўтамашынай ГАЗ-24. У аварыі загінулі кіроўца "Волгі", яго жонка і малодшая дачка, якую бацькі везлі паступаць у інстытут.

Следства выявіла, што напярэдадні аварыі абвінавачваны "абмываў" са сваім братам куплю аўтамабіля Mercedes. Потым нецвярозыя браты па чарзе сталі катацца на новай машыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі