У Польшчы навучаецца 2937 студэнтаў з Беларусі

Гэта амаль на 4 тысячы больш, чым у 2011 годзе. Аднак гэта толькі 1,1% ад агульнай колькасці студэнтаў  краіны. Па гэтым паказніку Польшча знаходзіцца на апошнім месцы з усіх краінаў Еўрапейскага саюза.
 
Беларусы другія па колькасці замежных студэнтаў у польскіх ВНУ. Найбольш масава прадстаўлены ў навучальных установах Польшчы ўкраінцы, паведамляе “Польскае прэсавае агенцтва” са спасылкай на дадзеныя  Адукацыйнага фонда “Перспектывы”.