У Польшчы беларускага кіроўцу засудзілі да 9 гадоў турмы

У выніку яе ў горадзе Мінск-Мазавецкі 21 красавіка загінулі 3 чалавекі і яшчэ 2 атрымалі цяжкія раненні. Як паведамляе сайт wprost.pl, беларус не спыніўся на чырвонае святло, урэзаўся ў аўтамабіль, які стаяў на дарозе ды збіў на пешаходным пераходзе 18-гадовага юнака.

Дарэчы, пасля здарэння беларус спрабаваў уцячы. Яго ўдалося затрымаць толькі праз паўкіламетра ад аварыі. Верагодна, далей беларус не мог ехаць з-за пашкоджанняў у аўтамабілі пасля аварыі. Высветлілася, што мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Першапачаткова беларусу пагражала да 12 гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі