У пінскія дзіцячыя садкі не маглі завезці прадукты

Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, гэтую праблему ўзнялі на адмысловым паседжанні ў мясцовым гарвыканкаме. На ім абмяркоўвалася сітуацыя ў горадзе, якая ўзнікла пасля анамальных ападкаў. Высветлілася, што пінскія камунальнікі не спраўляліся з ачысткай дарог ад снегу.

З-за гэтага давялося нават змяніць маршруты некаторых гарадскіх аўтобусаў. На дапамогу ЖКГ была накіравана больш магутная тэхніка прадпрыемстваў і сітуацыя пачала выпраўляцца.