У Пекіне адкрыўся 18-ы з'езд Камуністычнай партыі Кітая
Ён павінен абраць партыйнае кіраўніцтва і новы ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Як чакаецца, на змену цяперашняму генеральнаму сакратару кампартыі і старшыні КНР Ху Цзіньтао прыйдзе яго намеснік Сі Цзіньпін.
Заходнія назіральнікі выказваюць надзею на тое, што прыход да ўлады новага пакалення кіраўнікоў надасць новы імпульс палітычным рэформам у краіне, перадае ВВС.