У панядзелак пачнецца суд над экс-чыноўнікам з Савета рэспублікі

Як інфармуе interfax.by, крымінальная справа Бядрыцкага складае 47 тамоў. Чыноўніка затрымалі напрыканцы кастрычніка 2011 года ў яго працоўным кабінеце. Яго абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.

38-гадовы абвінавачаны накіраваў прашэнне на імя кіраўніка дзяржавы пра вызваленне яго ад крымінальнай адказнасці. Аднак міліцыянты кажуць, што "калі справа накіраваная ў суд — значыць, прашэнне адхіленае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі