У Падмаскоўі арыштавалі чарговага "злодзея ў законе" з Беларусі

Як пішуць расійскія СМІ, крымінальнага аўтарытэта затрымалі ў пятніцу, 5 красавіка з 32 грамамі гашышу. У суботу суд пастанавіў арыштаваць яго. На затрыманага пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнен наркотыкаў у асабліва буйным памеры.

Паводле некаторых звестак Цімоха Гомельскі кантралюе злодзеяў Беларусі, за кратамі ён правёў агулам каля 25 гадоў. Ён мае другую групу інваліднасці. 10 гадоў таму яго судзілі ў Нямеччыне за вымагальніцтва і збіццё грамадзянкі Польшчы. Таксама яго вінавацілі ў датычнасці да забойства крымінальнага аўтарытэта Яфіма Ласкіна, застрэленага ў Мюнхене ўвосень 1991 года. Першапачаткова Цімашэнку прысудзілі да пажыццёвага пазбаўлення волі, аднак пазней ён змог выйсці з турмы пасля разгляду апеляцыі.

Нагадаем, што за апошнія месяцы расійскія і беларускія праваахоўнікі затрымалі некалькіх "злодзеяў у законе". Паведамлялася, што за краты трапілі Паштэт, Медзведзяня, Лебедзь і Муму. Яшчэ аднаго крымінальнага аўтарытэта — Міцю Галея дэпартавалі са Стакгольма ў Мінск і абвінавацілі ў вымагальніцтве.

Фота — primecrime.ru