У новым кліпе "Ляпісаў " карцінка апярэдзіла гук

На старонцы "Ляписа Трубецкого" ў YouTube з'явіўся пачатак кліпа на песню "Пути народа". Выклалі яго перад самым Новым годам, але само відэа з'явіцца толькі на пачатку лютага.

"Справа ў тым, што сам кліп ужо гатовы, але не гатовая гукавая дарожка да яго, - тлумачыць такую адтэрміноўку прэс-сакратар гурта Аляксандр Бергер. - Так атрымалася, што рэжысёру спатрэбілася менш часу на мантаж, чым саўндпрадзюсару на давядзенне да ладу самога трэка. Мы зараз чакаем, пакуль гэты трэк будзе гатовы, потым яго трэба будзе падкласці пад відэа і кліп з'явіцца. Але, улічваючы, што зараз святы, мы нікога не падганяем. Таму думаю, што гэта адбудзецца недзе ў лютым".

Здымаў кліп кіеўскі рэжысёр Аляксандр Сцяколенка. Ён жа працаваў і над відэа да песні "Принцесса", "Я верю" ды "Не быць скотам!". Дарэчы, апошні быў зняты толькі за 12 гадзін, прыкладна столькі ж часу спатрэбілася рэжысёру і на здымкі "Пути народа". Апроч музыкаў "Ляпіса" ў кліпе з’явіцца Святлана Зелянкоўская, актрыса і каханая жанчына Сяргея Міхалка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі