У Наваполацку працягнецца суд над актывістам Яўгенам Канстанцінавым

Актывіста затрымалі 17 чэрвеня. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве. Перад затрыманнем у кватэры Канстанцінава прайшоў ператрус. Выходныя актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрымання, адзначае сайт "Вясна".


Суд быў прызначаны на 20 чэрвеня. Але суддзя не змагла дапытаць п'янага сведку з боку абвінавачання, якога нібыта аблаяў актывіст. З судовай залы Канстанцінава адпусцілі дадому.

Працэс працягнецца сёння, 22 чэрвеня.