У Наваполацку затрымалі актывіста, які нёс ліст начальніку міліцыі

Сяргея Малашэнку каля пад'езда чакаў міліцэйскі аўтамабіль. Напярэдадні яго позвай выклікалі ў міліцыю (яе даслалі па пошце), аднак ісці туды ён не збіраўся.

Вось што распавяла Еўрарадыё віцебская абласная каардынатарка аргкамитэта БХД Таццяна Севярынец:

"Ён параіўся з мясцовымі праваабронцамі і наспісаў ліст да начальніка міліцыі, каб яму растлумачылі, чаму такая бязглуздая позва, юрыдычна неабаснаваная. І вось толькі панёс яго на пошту, яго і ўзялі".

Малашэнка паспеў сказаць па тэлефоне, што яго затрымалі з-за пікету, які праходзіў у Наваполацку 9 студзеня. Тады актывісты сфатаграфаваліся з партрэтамі палітвязня Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду і каля гарадскога аддзела міліцыі.

Фота — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі