У Мінску зладзілі музычна-пластычную інтэрвенцыю

У “Музычна-пластычнай інтэрвенцыі” ўдзельнічалі музыканты, танцоры і гледачы, паведамляе БелаПАН. Яго арганізатарамі сталі скрыпачка і танцорка Алена Шчаклеіна, перкусіяніст Алег Рыбалка і кампазітар, вакаліст гурта “Хорціца” Ярамір Ярошык. Разам з Аленай Шчаклеінай пластычныя імправізацыі дэманстравалі танцоркі Галіна Жылінская і Наталля Козляк.