У Мінску затрымалівалі каля 20 назіральнікаў за выбарамі

Як паведамляюць неафіцыйныя крыніцы, міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка". Затрыманых вязуць у Цэнтральны РУУС. Паведамляецца, што сярод затрыманых назіральнік Алесь Заяц. Верагодна, затрыманыя яшчэ назіральнікі Наста Матчанка, Марыя Сляпцова, Алесь Герасіменка.

Праект "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" ажыццяўляюць моладзевы цэнтр "Belarus Watch", Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільня). На працягу апошніх пяці гадоў праект рыхтуе маладых людзей да назірання за выбарамі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі