У Мінску спрабавалі сарваць акцыю камуністаў калі помніка Леніну

Каля сотні прыхільнікаў афіцыёзнай Кампартыі Беларусі сабраліся зранку 7 лістапада на плошчы Незалежнасці. Яны ўсклалі кветкі да помніка ў гонар 94-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. У першых шэрагах былі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку Ігар Карпенка і Таццяна Голубева.

Потым пачаўся невялікі мітынг. Падчас яго трое маладых людзей з крыкамі "Камунізм пад трыбунал!" кінулі ў бок помніка некалькі яек і паспрабавалі ўцячы. Аднак іх затрымалі міліцыянты ў цывільным, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі