У Мінску прэзентавалі "Інстытут беларускай гісторыі і культуры"

Сваёй мэтай яна ставіць вывучэнне і прапаганду беларускага народа і яго гісторыі. Пра гэта заявіў дырэктар інстытута Віктар Яўмененка, інфармуе БелаПАН.

Па словах Яўмененкі, сябры арганізацыі плануюць актыўна дзейнічаць і на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, садзейнічаць стварэнню ў рэгіёнах краіны таварыстваў аматараў беларускай гісторыі.

Інстытут мае намер здымаць перадачы для інтэрнэт-аўдыторыі, а таксама праводзіць мінімум двойчы ў год канферэнцыі. Пры гэтым іх тэмы будуць закранаць не толькі гістарычную і культурную, але і грамадска-палітычную праблематыку.

Навуковым сакратаром інстытута стаў папулярызатар гісторыі Анатоль Тарас.

Фота — usebelarusy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі