У Мінску прайшоў міжнародны злёт уладальнікаў рэтрааўтамабіляў
Гэтыя рарытэтныя машыны не сталі музейнымі экспанатамі, яны дагэтуль ездзяць. Напрыклад, каб дабрацца да Мінску, Lincoln 1956 года праехаў 350 кіламетраў.
У фэсце прыняла ўдзел адна з самых старых машын у свеце - выкананая са сталі "Бляшанка Лізі", паведамляе ТРК "Мір". У яе - драўляныя колы і падлога. Яна належыць літоўскаму калекцыянеру Альфрэдасу Зігмунтасу.
Разам са знакамітымі "замежнікамі" ў Мінску прадстаўленыя родныя савецкія аўто — улюбёныя машыны Сталіна і Брэжнева, калекцыя "Волг" і "Перамог". Агулам у рэтра-парадзе прынялі ўдзел больш за 60 аўтамабіляў.