У Мінску памёр салдат, які мусіў звольніцца гэтым летам
Беларуская вайсковая пракуратура пачала крымінальную справу.
Як паведамляе БелаПАН, хлопец знепрытомнеў 23 чэрвеня, калі абслугоўваў тэхніку. Яго даставілі ў шпіталь. Аднак медыкам не ўдалося выратаваць жыццё вайскоўца.
Хлопец павінен быў звольніцца з войска гэтым летам.