У Мінску назіральнікі выявілі "выбарчую карусель"?

Цяпер жа "выбарчую карусель" заўважылі ў 101-й акрузе Мінску, перадае Радыё "Свабода". Па словах назіральнікаў, каля 30 жанчын пад вечар галасавалі па чарзе на некалькіх участках гэтай акругі. Як паведамляе назіральнік Аляксандр Марчанка, куратар гэтай групы рабіла адзнакі ў пашпартах. Калі ж ён папрасіў паказаць пашпарты, жанчыны адмовіліся паказаць штампы з прапіскай і хутка пакінулі памяшканне.

Прадстаўнік руху "За Свабоду" Юрась Меляшкевіч паведаміў, што ніхто з назіральнікаў не змог сфатаграфаваць гэтую групу, каб пацвердзіць, што па розных участках галасуюць адны і тыя ж людзі.

Нагадаем, што менавіта 101-ю акругу сталіцы апазіцыйныя партыі і арганізацыі абралі для правядзення паказальнага байкоту выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі