У Мінску маланкай ударыла маладую жанчыну

Стыхія прынесла разбурэнні ў 15 населеных пунктаў краіны, паведамілі БЕЛТА ў дзяжурнай частцы МНС. Навальнічны фронт прайшоўся па Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. У асобных раёнах моц ветру дасягнула 18 метраў за секунду. Пашкоджаныя дахі 21 жылога дома, а таксама яшчэ 30 адміністрацыйных і вытворчых будынкаў.

Без электрычнасці засталося 673 населеных пункты, на раніцу 2 ліпеня электразабеспячэнне там было адноўлена. У Мінску за мінулыя суткі выпала 13 міліметраў ападкаў. На некаторых участках дарог горада быў абмежаваны рух транспарту.