У Мінску адкрываецца прававы клуб для моладзі

Прававы клуб будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла ініцыятарка клуба Марына.

Марына: "У нас мяркуюцца розныя формы арганізацыі нашых сустрэч, у тым ліку інтэрактыўныя — трэнінгі, сустрэчы, прагляд відэаматэрыялаў, праслухоўванне аўдыёматэрыялаў, а потым абмеркаванне. Мы будзем разглядаць розныя галіны права — ад правоў чалавека да нейкіх больш вузкіх адгалінаванняў права. Магчыма, з нейкага боку будзем разглядаць Крымінальна-працэсуальны кодэкс, грамадзянскае права... Гэты курс разлічаны на тры месяцы".

Арганізатары мяркуюць, што на некаторых сустрэчах будуць прысутнічаць эксперты ў галіне права. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 студзеня 2012 года. Арганізатары плануюць, што пастаяннымі слухачамі клуба стануць каля 15 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі