У Мінску адкрылася выстава да 80-годдзя Ніла Гілевіча

Літаратурная спадчына Ніла Гілевіча прадстаўленая на выставе зборамі твораў, асобнымі кнігамі паэзіі, зборамі сатыры і гумару, творамі для дзяцей ды іншымі кнігамі і публікацыямі, на якія біяграфія жывога класіка беларускай літаратуры багатая.

У асобным раздзеле экспазіцыі дэманструюцца пераклады, зробленыя пісьменнікам і паэтам з балгарскай, славенскай, рускай, украінскай ды іншых моваў. Дапаўняюць выставу матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра, апавядае агенцтва “Мінск-Навіны”.

Выстава “Маё багацце ўсё — у слове” будзе працаваць да 9 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі