У Мінску адкрыецца новая 3D-кіназала
Яна з’явіцца ў сталічным кінатэатры "Бярэсце". 13 ліпеня там адбудзецца прэм'ера стужкі "Гары Потэр і дарункі смерці: Частка 2".
"Бярэсце" стане ўжо чацвёртым кінатэатрам, пасля "Кіева", "Цэнтральнага" і "Салюту", з падтрымкай кантэнту Dolby 3D. Акрамя іх у сталіцы функцыянуюць яшчэ два лічбавыя 3D-кіназалы — у Палацы Рэспублікі і арт-кінатэатры Rubin Plaza.