У мінскім парку дрэва павалілі на раварыста?

Відавочцы здарэння пішуць на форумах, што работнікі "Мінзеленбуда" не агарадзілі месца, дзе спілоўвалі дрэва. У выніку яно павалілася на 50-гадовага мужчыну. Ён атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны ў лякарню хуткай меддапамогі.

Як паведамілі Еўрарадыё ў Цэнтральным РУУС Мінску, цяпер ідзе праверка здарэння.

Міліцыя: "У нас пакуль мінімальная інфармацыя, што праводзіцца праверка. Інцыдэнт усора меў месца... Ён зараз знаходзіцца ў лякарні. Адзінае, што магу сказаць — мужчына 1960-га года нараджэння, ехаў на ровары... Будзе праведзена праверка і будзе выяўлена, што там было ці не было агароджана. Вядома, аператыўная група выбывала на месца, фіксавала ўсё. Пакуль што рана казаць пра нейкія парушэнні ці непарушэнні з боку службовых асобаў "Зеленбуда".

Праверку ў міліцыі абяцаюць правесці на працягу 10 дзён, адведзеных законам.

Фота — gandliar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі