У Мінск едзе фінская рок-зорка Тар'я Турунен

4 сакавіка ў межах туру ў падтрымку альбома “What Lies Beneath” у Мінску выступіць знакамітая фінская рок-спявачка Тар’я Турунен. Тар’я – зорка гурта Nightwish, які стаў папулярным дзякуючы незвычайнаму спалучэнню цяжкой музыкі, сімфанічных матываў і сапрана Тар’і дыяпазонам у дзве з паловай актавы.Але ў 2005 годзе, запісаўшы пяць альбомаў, Тар’я разыйшлася з астатнімі музыкамі Nightwish.

На рок-сцэну вакалістка вярнулася ў 2007 годзе з сольнай пласцінкай “My Winter Storm”, якая заняла верхнія радкі хіт-парадаў шматлікіх еўрапейскіх краін. У 2010 годзе спявачка выпусціла дыск “What Lies Beneath”, на якім упершыню стала сааўтарам усіх песень. Па словах Тар’і, пласцінка – гэта адлюстраванне яе сённяшняй, “як жанчыны, артысткі і шчаслівага і незалежнага чалавека”.

Падчас канцэрту ў Мінску спявачка прэзентуе песні са сваіх сольных альбомаў, а таксама выканае адну кампазіцыю з рэпертуару Nightwish, якую не спявала сто гадоў, і некалькі новых песень. Пра гэта Тар’я распавяла ў інтэрв’ю свайму грэчаскаму фан-клубу. Такім чынам, 4 сакавіка, Палац спорту, 19.00. Кошт квіткоў ад 250 да 410 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефонах: 2801510; (мтс) 6555596; (velkom) 6555596.

Фота: www.rutor.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі