У Маскве затрымалі некалькі дзясяткаў апазіцыянераў (фота)

Акцыі адбываюцца ў Маскве і Санкт-Пецярбургу кожны 31-ы дзень месяца ў падтрымку 31-га артыкула расійскай Канстытуцыі.

Паводле яго, грамадзяне маюць права збірацца мірна, без зброі, праводзіць зборы, мітынгі і дэманстрацыі, шэсці і пікетаванне.

За ўдзел у акцыі ў Маскве паліцыя затрымала 133 чалавек, паводле афіцыйных звестак. Акрамя АМАПа вакол Трыўмфальнай плошчы ў Маскве дзяжурылі ўнутраныя войскі.

Нагадаем, што бесперапынны кругласуткавы пратэст у Маскве працягваецца з 7 траўня. Людзей заклікаюць масава выйсці на "Марш Свабоды — 2" 12 чэрвеня ў Дзень Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі