У Магілёве працягваюцца суды над удзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту

Нагадаем, што ўчора з будынка суда, куды Барыс Бухель прыйшоў, каб даведацца час судовага паседжання, ён быў дастаўлены ў міліцыю і змешчаны ў ізалятар. На Алега Дзьячкова супрацоўнікі міліцыі два дні палявалі. У выніку ён здаўся ім самавольна.

Трэба адзначыць, што 3 ліпеня падчас "маўклівай акцыі" было затрымана 12 чалавек. Ужо адбылося 10 судоў. Двое ўдзельнікаў атрымалі папярэджанні і былі адпушчаныя, двое атрымалі штрафы, астатніх змясцілі пад адміністрацыйны арышт на тэрмін ад 5 да 15 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі