У Кіеве сёння абмяркуюць ядзерную бяспеку ў рамках угодак Чарнобыля

У канферэнцыі, у прыватнасці, прымуць удзел прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, генеральны сакратар рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, еўракамісар па пытаннях развіцця Андрыс Піебалгс, генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амано, рэгіянальны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужана Якаб.

Мерапрыемствы, прысвечаныя 25-ым угодкам Чарнобыльскай катастрофы, праходзяць у Кіеве з 19 па 22 красавіка. У прыватнасці, у аўторак прайшла Чарнобыльская донарская канферэнцыя, па выніках якой улады Ўкраіны сабралі ўжо каля 550 мільёнаў еўра. У цэлым Украіне не хапала 740 мільёнаў еўра на будаўніцтва аб'екта "Укрыццё" на Чарнобыльскай АЭС. Аднак у бліжэйшыя дні ўкраінскія ўлады маюць намер працягнуць збор сродкаў на рэалізацыю "чарнобыльскіх" праектаў, паколькі такія краіны, як Італія, Канада, Бразілія, Мексіка і Балгарыя, яшчэ не вызначыліся адносна свайго ўдзелу ў "чарнобыльскіх" праектах, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі