У Італіі ад піратэхнікі пацярпелі 120 чалавек, на Філіпінах — 400

Найбольш пацярпелых у Неапалі — 82 чалавекі, а сярод іх — пяцігадовы хлопчык, паведамляе РІА "Новости".

На далёкіх Філіпінах з 404 пацярпелых палову складаюць дзеці. У прыгарадзе Манілы з агнястрэльнай зброі застрэлілі дзіця. Уладальніка зброі, які, верагодна, "салютаваў" у стане алкагольнага ап'янення, яшчэ шукаюць.

Фота — AFP