У індэксе вяршэнства закону Беларусь — паміж Буркіна-Фасо ды Інданэзіяй

Індэкс — гэта камбінаваны паказчык, распрацаваны ў 2010 годзе. Ён вымярае дасягненні краін свету ў забеспячэнні прававога асяроддзя, паведамляе сайт gtmarket.ru.

Сёлета складальнікі рэйтынгу ацэньвалі 97 краін і тэрыторый свету па васьмі ключавых паказчыках: абмежаванне паўнамоцтваў інстытутаў улады, адсутнасць карупцыі, парадак і бяспека, абарона асноўных правоў, празрыстасць інстытутаў улады, выкананне законаў, грамадзянскае правасуддзе, крымінальнае правасуддзе.

Лідарамі рэйтынгу апынуліся дзяржавы Паўночнай Еўропы: Швецыя, Данія, Нарвегія, Фінляндыя і Нідэрланды. У дзясятку лідараў таксама ўвайшлі Нямеччына, Аўстрыя, Новая Зеландыя і Аўстралія.

Беларусь апынулася на 48-м месцы. Перад нашай краінай стаіць Буркіна-Фасо, пасля Беларусі — Інданэзія.

Дарэчы, Украіна займае 80-е месца, Расія — 86-е. З іншых нашых суседзяў Польшча апынулася на 21-м месцы, а Літва і Латвія ў спісе не пазначаныя.

Фота — trud-ost.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі