У Грузіі і Паўднёвай Асеціі згадваюць ахвяраў вайны 2008 года

Як адзначае РБК, у Паўднёвай Асеціі ўвечары адкрыецца "Выстава расстраляных карцін". Яна пройдзе на Тэатральнай плошчы ў цэнтры Цхінвалі. Пасля гэтага хросны ход пройдзе да Лесвіцы Гергіева, дзе пройдзе акцыя памяці ўсіх што згінулі без вестак. На 8 жніўня ў Цхінвалі запланаваныя круглы стол і сустрэча з прадстаўнікамі асяцінскіх дыяспар далёкага і блізкага замежжа.

У сваю чаргу, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі загадаў 7 і 8 жніўня прыспусціць дзяржаўныя сцягі на ўсёй тэрыторыі Грузіі. Гэта будзе зроблена ў памяць пра загінулых у вайне ў жніўні 2008 года.

Нагадаем, канфлікт паміж Грузіяй і Расіяй успыхнуў у ноч з 7 на 8 жніўня 2008 года. Нагодай для яго акурат стала непрызнаная рэспубліка Паўднёвая Асеція.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі