У Гродне "замініравалі" чыгуначны вакзал
З будынка эвакуявалі каля 150 чалавек.
Невядомая жанчына затэлефанавала 29 чэрвеня на чыгуначны вакзал і паведаміла пра мініраванне. Міліцыянты абследавалі будынак і прылеглую тэрыторыю, аднак ніякіх выбуханебяспечных прадметаў не знайшлі.
Тым не менш яны эвакуявалі пасажыраў і работнікаў вакзала. Электрацягнік Гродна — Кузніца затрымаўся на 5 хвілінаў, перадае БелаПАН.
На вакзале міліцыянты затрымалі нецвярозую 48-гадовую гродзенку. Яна распавяла, што пра мініраванне будынка ёй паведаміў незнаёмец. Цяпер гродзенская міліцыя вядзе праверку.