У Гродне руйнуюць гістарычныя будынкі (фота)
У цэнтры Гродна па вуліцы Свярдлова пачаўся знос двух гістарычных будынкаў 20-х гадоў ХХ стагоддзя. На адным з іх вісіць шыльда “Ахоўваецца дзяржавай”.
Рэканструкцыяй раёну займаецца гродзенскае прадпрыемства “Гроднажылбуд”. У кіраўніцтве арганізацыі адмаўляюцца каментаваць знос гістарычных будынкаў. У савецкі час у гэтых будынках месціўся дзіцячы садок.
Пра значнасць буудынкаў распавядае гродзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч: “Будаваліся гэтыя дамы для польскіх чыноўнікаў. Унікальнасьць гэтага раёну ў тым, што гэта будынкі так званага польскага мадэрну. Яны нідзе на тэрыторыі Беларусі больш не захаваліся. Балконы, тэрасы, ганкі вельмі падобныя на пабудову дамоў XVII стагоддзя, і іх знішчэнне прынясе вялізную страту гораду”.