У Гродна прыедуць байкеры з усяго свету

Асноўным месцам падзей стане база адпачынку "Купалінка", што за некалькі кіламетраў ад самаго горада. Тут выступяць гурты "Воплі Відаплясава" (Украіна), "Крама", "The TOOBЕS" (Беларусь), "Тайм-аут"(Расія). У нядзелю 30 красавіка запланаваны мотапарад  па Гродне.

Паводле інфармацыі арганізатараў, распаўсюджанай у сацыяльных сетках, білет на два дні фэсту будзе каштаваць 30 000 Br папярэдне і 40 000 Br непасрэдна ў дзень канцэртаў. Да базы "Купалінка" з горада спецыяльна арганізуюць грамадскі транспарт.

Мерапрыемства пройдзе ў сёмы раз. У мінулыя гады на яго з’язджаліся каля тысячы байкераў з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Казахстана і Канады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі