У гарналыжным комплексе "Сонечная даліна" загінуў кіроўца (відэа)

Будаўнічы пагрузчык зваліўся з высокага схілу, калі тэхніку занесла падчас пад'ёму. Зачапіўшы асвятляльную мачту, машына пачала каціцца ўніз. Па словах відавочцаў, якія пераказвае тэлеканал АНТ, пагрузчык не меней за пяць разоў перакуліўся і толькі пасля гэтага спыніўся. Кіроўца спрабаваў самастойна выбрацца з машыны, але не здолеў.

Выратавальнікі даставалі цела загінулага кіроўцы з кабіны з дапамогай спецыяльнага абсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі