У Ганцавічах праваслаўныя святары "настучалі" на пратэстантаў

Як піша газета “Савецкае Палессе”, яны наракалі, што прадстаўнікі іншых хрысціянскіх абшчынаў ходзяць па дамах, школах, размаўляюць з людзьмі і раздаюць сваю літаратуру. Начальнік аддзела па справах рэлігій Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін адказаў на гэта, што кожны пастар — гэта звычайны чалавек і няма праблемы ў тым, што ён ходзіць па дамах і прамаўляе. Чыноўнік заклікаў усіх святароў рабіць тое ж самае: прыходзіць да людзей, піць з імі гарбату і сеяць дабро.

Дарэчы, на сёння на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна дзейнічае 10 праваслаўных цэркваў, 1 рыма-каталіцкі касцёл, 10 грамадаў хрысціян веры евангельскай і 4 грамады евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Фота — kasparov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі