У фронтмэна "Акіяна Эльзы" з'явіўся новы праект

У лідара ўкраінскага гурта “Акіян Эльзы” Святаслава Вакарчука з’явіўся новы музычны праект “Брусель”. У ім таксама бяруць удзел вядомыя ва Ўкраіне музыкі: мультыінструменталіст Сяргей Бабкін, бубнач Максім Малышаў, клавішнік Зміцер Шураў і гітарыст Пятрусь Чарняўскі. Музычным прадзюсарам праекту выступіў клавішнік “Акіяна Эльзы” Мілаш Еліч. 24 лістапада ў эфіры “Нашага радыё” адбылася прэм’ера першага сінглу праекта “Airplane”, кліп на які можна ад сёння ўбачыць на ўкраінскіх тэлеканалах.

Прэм’ера самога праекту “Брусель” пройдзе ў выглядзе першай ва Ўкраіне он-лайн трансляцыі на YouTube-канале. Падобную форму прэзентацый практыкуюць вядучыя музыкі свету. У дзень трансляцыі, зайшоўшы па адмысловым адрасе на YouTube канал (http://www.youtube.com/VakarchukBrussels), любы жадаючы ў любой краіне свету зможа далучыцца да жывога выступу “Бруселя”. Пра дату трансляцыі будзе паведамлена дадаткова.

P.S. Здымкі кліпа адбываліся ў аэрапорце "Басыспаль". У здымках узялі ўдзел пасажыры, якія чакалі свае рэйсы.

Фота: www.oe-vakarchuk.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі